У Баранавічах электрычкі “з’елі” аўтобусы
Новыя швейцарскія электрычкі перацягнулі на сябе ўвесь пасажырапаток да Мінску.
Аб гэтым піша газета “Народная трыбуна”. З-за таго, што пасажыры для праезду ў Мінск і назад абралі больш камфартабельную і танную прапанову Беларускай чыгункі, баранавіцкі аўтобусны парк вырашыў цалкам скасаваць рэгулярныя аўтобусныя рэйсы ў сталіцу.
Вызваленыя такім чынам аўтобусы размяркуюць па іншых маршрутах.