У Баранавічах удзельнікаў Народнага сходу выклікаюць у міліцыю

Міліцыянты распыталі актывіста пра яго ўдзел у Народным сходзе 8 кастрычніка. Спачатку склалі пратакол апытання, а затым адміністратыўны пратакол за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Цяпер Віктара Сырыцу будуць судзіць, позва выпісаная на 10 лістапада, паведамляе БелаПАН.

Таксама 4 лістапада ў міліцыю выклікалі баранавіцкага актывіста АГП Рыгора Грыка. Яго таксама апыталі, але позву ў суд не выпісвалі.

На думку Сырыцы, такім чынам мясцовых актывістаў спрабуюць запалохаць перад новым Народным сходам, які павінен адбыцца 12 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі