У Баранавічах выкладчыкаў прымушаюць адмаўляцца ад прэмій
А іначай іх проста звольняць.
Пад такой пагрозай выкладчыкі Баранавіцкага дзяржуніверсітэта падпісваюць дадатак да кантракту, у якіх “добраахвотна” просяць пазбавіць іх прэмій. Кіраўніцтва навучальнай установы тлумачыць гэта цяжкімі фінансавымі ўмовамі ўніверсітэта, паведамляе “Салідарнасць”.
Як патлумачыў у інтэрв’ю інтэрнэт-выданню адзін з выкладчыкаў, у дакуменце не быў пазначаны тэрмін, на які супрацоўнікі застануцца без прэмій. Але ў выніку заробак, напрыклад, у маладога спецыяліста, які працуе ва ўніверсітэце на адну стаўку, складае каля 600-700 тысяч.
Тых, хто не пагодзіцца падпісваць дадатак да кантракта, абяцаюць звольніць.