У Баранавічах затрымалі двух "маладафронтаўцаў"
Яраслава Грышчэню і Вадзіма Вашкевіча затрымалі з улёткамі эканамічнай тэматыкі.
Як паведамляе прэс-служба "Маладога фронта", ва ўлётках была табліца з інфармацыяй пра рост курса долара за апошнія 10 гадоў у 10 разоў. Таксама там паведамлялася пра павелічэнне міжнароднай запазычанасці Беларусі ў 6 разоў за апошнія 5 гадоў.