У Баранавіцкім раёне дзікі масава гінуць ад невядомай хваробы

Ва ўрочышчы Маляроўшчына, дзе раней было найбольш  дзікіх звяроў і праводзілася валютнае паляванне для іншаземцаў, знайшлі адразу каля дзесяці мёртвых дзікоў. Яшчэ некаторая колькасць жывёл, палеглых ад невядомай хваробы, была знойдзена ў іншых месцах.

Баранавіцкі райвыканкам прыняў рашэнне аб адстрэле дзікоў “для правядзення маніторынга”. Цяпер паляўнічыя у 35-кіламетровай зоне ад вёскі Амневічы адстрэльваюць іх, бяруць мяса на аналізы , а тушы забітых і знойдзеных мёртвымі жывёл спальваюць у закінутых кар’ерах Душкаўцы і Масейкі. Ніякіх тлумачэнняў і рэкамендацый насельніцтву мясцовая ўлада не дае.

Нагадаем, што  ў лютым гэтага года свіней, праўда, свойскіх, знішчалі і спальвалі на  недалёкай ад Баранавіч Навагрудчыне. Гаспадарам выплачана за іх кампенсацыя.  Тады ўлады паведамлялі, што гэта былі вучэнні.   

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі