У Баранавіцкім раёне затрымалі вершніка-рабаўніка
Кур'ёзны выпадак адбыўся некалькі дзён таму — "на справу" мужчына паехаў на кані.
Як паведамляе INTEX-PRESS, ахвярай злодзея на кані стала 21-гадовая жыхарка раёна. Дзяўчына стаяла на прыпынку і чакала аўтобус, калі да яе ззаду падскочыў невядомы мужчына. Ён вырваў з рук сумку і пабег да прывязанага ў некалькіх дзясятках метраў каня. Выцягнуўшы на бягу з сумкі грошы, мужчына сеў на каня і паскакаў.
Зламысніка затрымалі ў той жа дзень. Гэта 30-гадовы жыхар Баранавіцкага раёна, раней неаднаразова судзімы. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па артыкуле “рабаванне”.