У Баранавіцкім раёне дзікі справакавалі дзве дарожныя аварыі

У першым выпадку ДТЗ здарылася таму, што на дарогу выскачыла адразу некалькі жывёл. На аднаго з дзікоў кіроўца “Мазды-6” здзейсніў наезд, паведамляе БелаПАН. У другую аварыю трапіў кіроўца “Опеля-Вектра”, пад колы якога таксама выскачыў звер.

Кіроўцы ў выніку абедзвюх аварый не пацярпелі, машыны атрымалі механічныя пашкоджанні, а вось жывёлы загінулі на месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі