У Баранавіцкім раёне ў людзей проста няма грошай
У выніку ў крамах падае попыт на тавары. Гэта праблема абмяркоўвалася на чарговай нарадзе ў райвыканкаме.
Чыноўнікі канстатавалі: у сувязі з тым, што рост цэнаў перавысіў рост заробкаў, замаруджваецца таваразварот. Так, у мінулым годзе таварных запасаў у крамах збіралася на 29 дзён работы, а сёлета — ужо на 38. Каб іх зменшыць, райспажыўсаюз прадае тавары з растэрміноўкай плацяжа і не бярэ плату за карыстанне крэдытам.
Між тым, у раёне расце колькасць камісійных аддзелаў у крамах. Цяпер яны ёсць у Сталавічах, Гарадзішчы, Міры і Лясной.