У Барысаве каля суда затрымалі Ігара Аскерку (фота)
Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” праводзіў пікет супраць арышту і прысуду свайму бацьку, паведаміў Еўрарадыё Зміцер Бародка, каардынатар руху.
Нагадаем, 10 сакавіка за акцыю на дзень народзінаў палітвязня Андрэя Саннікава 10 і 15 суткамі арышту пакаралі Івана Шутко і Анатоля Аскерку.