У Барысаве 300 кватэр, школа, два дзіцячых садкі заставаліся без цяпла
Прычынай стаў прарыў цеплатрасы — была пашкоджаная труба дыяметрам каля паўметра.
Некалькі гадзінаў без цяпла былі 10 жылых дамоў, 2 дзіцячых садкі, школа, 3 крамы і Дом культуры. На дадзены момант прарыў ліквідаваны і ацяпленне цалкам адноўленае, паведамляе Першы тэлеканал.