У Барысаве затрымалі двух грамадскіх актывістаў

Пра гэта ён паспеў паведаміць праваабаронцу Алегу Мацкевічу па тэлефоне. Дакладная прычына затрымання пакуль невядомая. Як распавяла жонка Анатоля Аскеркі, міліцыянты патлумачылі затрыманне тым, што “у суседа пракалолі альбо знялі шыны”, інфармуе сайт spring96.org

Анатоль Аскерка звязвае дзеянні міліцыі з акцыяй у падтрымку зняволенага экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, якая прайшла 8 сакавіка ў Барысаве. Актывіст мяркуе, што на яго могуць скласці пратакол за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення пікетавання.

Прыкладна ў той самы час быў затрыманы і дастаўлены ў раённы аддзел міліцыі Барысава моладзевы актывіст Іван Шутко.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі