У БАТЭ з'явіўся брамнік з Латвіі — "Жалезны чалавек"
25-гадовы Герман Маліньш падпісаў кантракт з барысаўскім футбольным клубам да канца 2013 года.
Раней ён выступаў за рыжскі "Сконта", прыцягваўся ў нацыянальную зборную Латвіі, але там пакуль не дэбютаваў. Выклікалі яго ў зборную і для падрыхтоўкі да адборачнага матча чэмпіянату свету з Ліхтэнштэйнам.
Маліньш паўдзельнічаў у двух зборах БАТЭ, якія прайшлі ў Турцыі і Іспаніі.
Дарэчы, брамнік у Латвіі меў мянушку "Жалезны чалавек".
Фота — delfi.lv