У БДУ выступіць кітайская тэлезорка

29 верасня ў Інстытуце журналістыкі БДУ адзін з самых вядомых тэлевядучых Кітая Бі Фуцзянь правядзе майстар-клас. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ і Інстытут журналістыкі БДУ.

На майстар-класе Бі Фуцзянь раскажа аб сваім нялёгкім шляху да усекітайскай славы, асаблівасцях працы на забаўляльным тэлебачанні і сакрэтах стварэння папулярных перадач.

Бі Фуцзяня называюць адным з першых "народных" тэлевядучых Кітая. Ён з'явіўся на тэлебачанні ў канцы 90-х гадоў. Зараз яго візітнымі карткамі з'яўляюцца тэлепраграмы "Тэатр мары" і "Зорная дарога", паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі