У Беларусі пачнуць выпускаць аўтобусы ПАЗ
22 красавіка ў Барысаве адбудзецца адкрыццё вытворчасці расійскіх аўтобусаў ПАЗ малога і сярэдняга класа.
Вытворчасць арганізавана "Групай ГАЗ" сумесна з кампаніяй "РусАатаПрам" — дыстрыбутарам кампаніі ў Беларусі, паведамляе TUT.BY са спасылкай на прэс-службу расійскай кампаніі.
Плануецца, што да канца 2011 года прадпрыемства выпусціць каля 100 аўтобусаў, а з 2012 года пяройдзе на штогадовы выпуск каля 250 аўтобусаў.
Паўлаўскі аўтобусны завод, размешчаны ў Ніжагародскай вобласці, належыць "Групе ГАЗ" расійскага мільярдэра Алега Дзерыпаскі, які, як заявіў сёння прэзідэнт Лукашэнка ў сваім Пасланні, выяўляе цікавасць і да Мінскага аўтазавода.