У Беларусі створаць штучныя балоты дзеля атрымання торфу
Затапленне 125 тыс га выпрацаваных тарфяных зямель дазволіць атрымліваць прыкладна мільён тон умоўнага паліва штогод.
Цяпер у Беларусі рыхтуюць праект, які забяспечыць атрыманне біямасы для вытворчасці энэргіі. Праект будзе ажыццяўляцца ў межах тэматычнай праграмы Еўрапейскай Камісіі і ён разлічаны на 2,5 года. Яго бюджэт складзе 1,686 млн. еўра, паведамляе БЕЛТА.