У Беларусь не пусцілі дапамогу для беларускіх палякаў
Актывісты Асацыяцыі дапамогі палякам з Усходу не змогуць прыехаць з падарункамі ў Беларусь. Мясцовыя улады адмовілі ім ва ўездзе.
Дапамога прызначалася для польскай школы і Дома дапамогі Карытас у вёсцы Сапоцкіна на Гарадзеншчыне, паведамляе gp24.pl
Пазней польская арганізацыя паспрабавала адвезці падарункі палякам Віцебска, аднак і гэтага з-за мытных фармальнасцяў зрабіць не атрымалася. Падарункі маглі быць канфіскаваныя на мяжы, таму асацыяцыя вырашыла не рызыкаваць.
У выніку дапамога, якая прызначалася палякам Беларусі, будзе адпраўлена літоўскім палякам.
Асацыяцыі дапамогі палякам з Усходу толькі аднойчы ў 2004 годзе змагла пераправіць падарункі ў Беларусь. Зрабіць гэта атрымалася толькі дзякуючы таму, што дапамогу перавозіў дыпламатычны аўтамабіль.