У Беларусь не пусцілі літоўскіх журналістаў

Журналістцы Руце Ланкінінкайтэ на мяжы паведамілі, што яна непажаданая ў краіне асоба і яе віза анулёўваецца.
Як інфармуе партал DELFI, літоўцы хацелі зрабіць тэлесюжэт, як жывуць беларусы ва ўмовах інфляцыі. Памежнікі заявілі журналістцы, што акрэдытацыя яе сапраўдная, а віза анулёўваецца. Высвятляць сітуацыю журналістцы параілі ў Мінску. 
Пра сітуацыю Ланкінінкайтэ паведаміла літоўскай амбасадзе ў Беларусі. 
Журналістка працуе ў Беларусі амаль шэсць гадоў. Штогод яна адна з аператарам Ёнасам Грышконісам атрымлівала службовыя візы і гадавыя акрэдытацыі, якія дазваляюць наведваць нашу краіну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі