У Беларусь прыбудуць 300 назіральнікаў ад СНД

Штаб місіі СНД для назірання за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі адкрыецца ў Мінску ў сярэдзіне жніўня. Пра гэта паведаміў выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

Лебедзеў: "Доўгатэрміновае назіранне за выбарамі будзе ажыццяўляць прыкладна 30 чалавек, якія на працягу месяца будуць сачыць за выбарамі. Непасрэдна ў дні выбараў у краіне будуць знаходзіцца каля 300 назіральнікаў ад СНД. Місія СНД плануе, як і раней, кантактаваць з назіральнікамі ад АБСЕ, розных міжнародных заходніх арганізацый. Такія кантакты вельмі карысныя. І практыка паказала, што падчас такіх кантактаў, абмену думкамі мы выпрацоўваем больш аб'ектыўныя ацэнкі выбарчых працэсаў у краінах Садружнасці. Я думаю, тое ж самае будзе і ў Беларусі".

Па словах Лебедзева, Аляксандр Лукашэнка запэўніў яго, што кіраўніцтва Беларусі зробіць усё, каб гэтыя выбары былі празрыстымі, дэмакратычнымі і забяспечылі права народа Беларусі на свабоднае волевыяўленне.

Фота — talks.su

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі