Беларусь наведае прадстаўнік Ватыкана
Сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх цэркваў архіепіскап Кірыл Васіль будзе знаходзіцца ў нашай краіне з 7 да 10 траўня.
Ён сустрэнецца з каталіцкімі епіскапамі і вернікамі, як рыма-каталікамі, так і грэка-каталікамі (уніятамі), а таксама з кіраўніком Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапалітам Філарэтам. Таксама адбудзецца сустрэча з намеснікам міністра замежных спраў, паслом Беларусі ў Ватыкане Сяргеем Алейнікам.
Як адзначае БЕЛТА, архіепіскап Кірыл Васіль збіраецца наведаць Івацэвіцкі і Слонімскі раёны, дзе яшчэ ў ваенны час дзейнічалі грэка-каталіцкія прыходы і Апостальскі грэка-каталіцкі экзарх Антон Неманцэвіч, закатаваны нацыстамі.
Фота — bymedia.net