У Беларусі аб'явілі штармавое папярэджанне

З-за нераўнамернага размеркавання атмасфернага ціску ў пятніцу, 4 студзеня, па паўднёвым захадзе Беларусі чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру з парывамі да 15-18 метраў у секунду.

У сваю чаргу ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях назвалі асноўныя фактары небяспекі пры ўзмацненні ветру. Гэта пашкоджанне ліній сувязі і электраперадач, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах, падзенне дрэў і пашкоджанне слаба умацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў.

У МНС парэкамендавалі прыбраць гаспадарчыя рэчы са двара і балконаў у дом, машыну паставіць у гараж, а пры яго адсутнасці прыпаркаваць аўто далей ад дрэў, інфармуе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі