У Беларусі аднаўляюць льготнае крэдытаванне жылля

Як паведаміў віцэ-прэм’ер Сяргей Румас на сустрэчы з працоўным калектывам МАЗу, аб’ёмы будаўніцтва сацыяльнага жылля скароцяцца ў 2012 годзе. У першую чаргу гэта будзе тычыцца некаторых райцэнтраў, дзе жыллёвая праблема, на думку спадара Румаса, ужо вырашана.

Што да Мінска, дзе праблема з сацыяльным жыллём вастрэйшая, дык тут перавагу аддадуць забудове гарадоў-спадарожнікаў — Смалявічаў і Заслаўя. Прадстаўнік ураду паабяцаў, што льготныя крэдыты змогуць атрымаць шматдзетныя сем’і і маладыя спецыялісты, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі