Беларускія памежнікі сядуць на коней
Эксперымент па конным патруляванні дзяржаўнай мяжы прайшоў паспяхова.
Ён праходзіў у Полацкім пагранатрадзе. Цяпер прынятае рашэнне стварыць рэгулярныя кавалерыйскія часткі ў пагранічных войсках. Адрадзіць традыцыі патрулявання мяжы на конях у Дзяржаўным памежным камітэце вырашылі яшчэ на пачатку 2011 году, паведамляе БелТА. Удзельнікамі новага эксперыменту, які будзе доўжыцца на працягу двух гадоў, сталі заставы, размешчаныя ў Гродзенскай пагрангрупе і Полацкім пагранатрадзе. У зоне адказнасці гродзенскіх конных памежнікаў знаходзіцца Аўгустоўскі канал, а Полацкага атрада - раён возера Асвейскае.