У Беларусі адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны
Згодна з савецкай міфалогіяй, 23 лютага 1918 года Чырвоная Армія атрымала сваю першую перамогу над нямецкімі захопнікамі, што аднак не адпавядае рэчаіснасці.
Да Беларусі гэтыя падзеі ніякага дачынення не маюць, тым не менш, на працягу дзесяцігоддзяў беларускія мужчыны адзначаюць яго менавіта 23-га лютага. Іншыя славутыя даты перамогі беларускай зброі, як 8 верасня — дзень славутай бітвы пад Оршай у 1514 годзе — па-ранейшаму святкуюцца на неафіцыйным узроўні.