У Беларусі, магчыма, будуць навучаць кітайскіх памежнікаў
Яны будуць навучацца на базе Інстытута памежнай службы ў Мінску ў 2012—2013 гадах.
Як паведамляе БелаПАН, магчымасць правесці такое навчанне яшчэ будзе прапрацоўвацца.
Такое рашэнне прынялі 3 лютага на сустрэчы кіраўніцтва памежнай ВНУ з прадстаўнікамі ваеннага і ваенна-паветранага аташэ пры амбасадзе Кітая ў Беларусі. Замежныя вайскоўцы азнаёміліся з магчымасцямі інстытута, яго метадычнымі і навуковымі распрацоўкамі.
Нагадаем, Інстытут памежнай службы Беларусі быў утвораны ў ліпені 2010 года на базе памежнага факультэта Ваеннай акадэміі.