У Беларусі могуць вярнуць савецкае пакаранне "за дармаедства"?

Такую ідэю ён выказаў у чацвер на паседжанні Мінаблвыканкаму. Гумінскі лічыць, што такі закон дапамог бы ўмацаваць грамадскую бяспеку і дысцыпліну.

Але, як перадае БЕЛТА, ідэю не падтрымалі іншыя ўдзельнікі паседжання. Дзяржсакратар Савета бяспекі Леанід Мальцаў мяркуе, што рабіць гэта трэба не праз закон пра дармаедства, а праз іншыя механізмы, у тым ліку прававога характару.

Кіраўнік Мінскай вобласці Барыс Батура таксама лічыць немэтазгодным такі закон. Па яго словах, ужо існуе дэкрэт №18 "Пра дадатковыя меры па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядбайных сем'ях". Гэта і ёсць своеасаблівая барацьба з дармаедствам тых, у каго ёсць дзеці і хто не жадае за імі глядзець. Астатняе ж — п'янства, разгільдзяйства на працоўным месцы — толькі вынік бяздзейнасці адказных службаў, мяркуе Батура.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі