У Беларусі не хапае школьных буквароў?
Першакласнікі адной з мінскіх школ вымушаныя здаць свае буквары, каб у наступным годзе па іх вучыліся наступныя.
Вучэбны год для дзяцей традыцыйна скончыўся святам “Развітанне з Букваром”. Але ў гэтай школе яно стала абсалютна літаральным: як паведаміла настаўніца, сёлета ўпершыню за доўгі час першакласнікі вымушаныя здаць свае буквары, каб у наступным годзе па іх вучыліся іншыя вучні.
Раней заўсёды буквар — першы школьны падручнік — пакідалі дзецям на памяць. Цяпер жа па кожнай такой кніжцы будуць вучыцца 5 “пакаленняў” першакласнікаў, піша “Наша Ніва”.