У Беларусі паболела прыхільнікаў ядзернай энэргетыкі
Гэта вынікае з афіцыйнага апытання, якое зладзіў Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі.
Так, паводле звестак гэтай установы, у 2005 годзе 28,3% беларусаў выказваліся за ядзерную энергетыку, а ў 2011 годзе такіх стала 59,4%. Адпаведна, колькасць праціўнікаў зменшылася амаль удвая.
Тэндэнцыю дзяржаўныя сацыёлагі тлумачаць тых, што працэс падрыхтоўкі да будаўніцтва беларускай АЭС празрысты, а насельніцтва шырока інфармаванае пра ўсе этапы працы, перадае БЕЛТА.