У Беларусі пачалася прызыўная кампанія
Указ аб пачатку прызыва падпісаў кіраўнік краіны.
У адпаведнасці з дакументам на тэрміновую службу і службу ў рэзерве будуць прызваныя грамадзяне мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку. Трапіць у армію таксама змогуць грамадзяне прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку. Маладое папаўненне павінна быць накіравана на ўкамплектаванне злучэнняў і часцей Узброеных сіл да 30 лістапада, паведамляе БелаПАН.