У Беларусі падвялі вынікі цэнтралізаванага тэставання
Па звестках Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, вынікі сёлетняга тэставання істотна не адрозніваюцца ад леташніх.
Разбежка сярэдніх балах толькі ў дзясятыя ці сотыя бала, паведаміў БелаПАН дырэктар Інстытуту Мікалай Фяськоў. Таму вынікі амаль такія ж, як у 2010 годзе. Самы высокі сярэдні бал па грамадазнаўстве — 38,26. Самы нізкі бал — па фізіцы, 18,6. Рэкордная колькасць тых, хто атрымаў 100 балаў, зарэгістравалі на тэставанні па матэматыцы — 33 чалавекі, а вось па сусветнай гісторыі найноўшага часу, па іспанскай і нямецкай мовах, а таксама па геаграфіі 100 балаў не набраў ніхто.