У Беларусі патрацяць $1 млн на набыццё страчаных культурных каштоўнасцяў
Дзяржаўная праграма “Культура Беларусі” на 2011-2015 год прадугледжваецца набыццё гісторыка-культурных каштоўнасцяў, вывезеных з краіны.
Як паведаміў БЕЛТА міністр культуры Павел Латушка, ад 1 ліпеня пачынае дзейнічаць указ, паводле якога вернутыя ў Беларусь каштоўнасці вызваляюцца ад падатку на даданую вартасць. Міністр адзначыў, што вельмі складана вярнуць музеям аўтэнтычныя рэчы. Таму пакуль найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца лічбавыя копіі, рэпрынтавыя выданні, а таксама арганізацыя выставаў.
У якасці прыкладу спадар Латушка прывёў выставу слуцкіх паясоў з калекцыі Дзяржаўнага музея Расіі, якая экспанавалася ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.