У Беларусі плануецца стварыць біржу інтэлектуальнай уласнасці
Такую заяву распаўсюдзіў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях РБ Ігар Войтаў.
Стварэнне біржы магчыма ў рамках праекта ўказа, які рыхтуецца Дзяржкамітэтам па даручэнні прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. Указ павінен спрыяць актыўнаму ўключэнню аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў гаспадарчую дзейнасць.
"Стварэнне біржы інтэлектуальнай уласнасці неабходна для больш эфектыўнай камерцыялізацыі беларускіх распрацовак і ноу-хау", — падкрэсліў Войтаў.