У Беларусі працягваюць расці продажы гарэлкі
У студзені-жніўні 2011 года яе рэалізацыя павялічылася на 15% у параўнанні з такім жа леташнім перыядам.
Было прададзена 7 млн. 805,5 тыс. дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб'ёме спажывання алкаголя склала 44% (у студзені-жніўні 2010 года - 42%), паведамляе БелаПАН.
Нагадаем таксама, што гарэлка ўвес час даражэе. Толькі ў верасня кошт на яе павялічыўся больш чым на 30%.