У Беларусі шакалад даражэйшы за гарэлку

Так, паўлітровая пляшка самай таннай гарэлкі беларукай вытворчасці каштуе 10 тысяч рублёў. Адпаведна, 100 грамаў гарэлкі каштуе 2 тысячы. За гэтую суму можна набыць 100 грамаў варанай каўбасы ці сасісак, альбо 200 грамаў памідораў ці 400 грамаў беларускай бульбы.

За палову пляшкі таннай гарэлкі беларус можа набыць усяго адзін апельсін ці 100 грамаў яблык. Шакалад у Беларусі, нават самы танны, каштуе каля 5 тысяч за стограмовую плітку. Адпаведна, за адну пляшку гарэлкі можна набыць толькі 2 пліткі таннага шакаладу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі