У Беларусі скарачаецца колькасць дзяцей

За апошнія 10 гадоў доля дзяцей у агульнай колькасці насельніцтва Беларусі скарацілася на 6%, перадае БелаПАН.

 

На пачатак 2011 году ў краіне налічвалася 1 млн. 737 тысячы дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Такія звесткі паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце напярэдадні Сусветнага дня дзіцяці, які адзначаюць сёння.

Доля дзяцей у агульнай колькасці насельніцтва краіны скарацілася з 24% на пачатак 2000 году да 18% на пачатак 2011 году.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі