У Беларусі складуць рэестр ілжэпрадпрымальнікаў
Ініцыятыва сыходзіць ад Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Як адзначыў намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю, дырэктар дэпартамента фінансавых расследаванняў Рыгор Верамко, ужо падрыхтаваны адпаведны праект указа.
Верамко: "Будзе створаны рэестр прадпрымальніцкіх структур, ён будзе адкрыты. Кожны добрасумленны падаткаплатнік зможа правяраць сваіх партнёраў: ці не ўнесены гэты суб'ект туды? Вось і ўсё. Я мяркую, большасць нашых кіраўнікоў добрапрыстойныя падаткаплатнікі. У гэтым кантэксце мы правялі кансультацыі з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці. Літаральна ўчора адбылася працоўная сустрэча, дзе яны таксама падтрымалі гэтую ідэю".
Дарэчы, па фактах незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ў 2011 годзе было пачата 325 крымінальных справаў.