У Беларусі сталі часцей парушаць правілы ўвозу аўто

Супрацоўнікі мытных органаў з пачатку 2011 года склалі 119 адпаведных пратаколаў, а гэта на 45 болей, чым за ўвесь 2010 год. Кошт адабраных транспартных сродкаў склаў болей за 2,6 мільярда рублёў і гэта амаль ў паўтара разы болей, чым летась, перадае БелаПАН.

Часцей за ўсё парушальнікамі выступаюць літоўскія грамадзяне, якія аддаюць свае машыны ў карыстанне беларусам. За 11 месяцаў бягучага года да адміністратыўнай адказнасці прыцягнутыя 88 чалавек з Літвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі