У Беларусі створаць эксперыментальную зборную па боксе

Як паведаміў БЕЛТА старшыня БФБ Дзмітрый Ціхамолаў, у каманду плануюць уключыць болей за 40 баксёраў. Спіс зацвердзіць трэнерскі савет пасля завяршэння Кубка Беларусі, які пройдзе ў Гомелі 12-18 лістапада.

Новая каманда атрымае асобны каляндар спаборніцтваў і асобнае фінансаванне. Спартсмены, якія будуць паказваць годныя вынікі, з цягам часу папоўняць аснову нацыянальнай каманды, часам абмінаючы нават дадатковыя этапы адбору. Кіраваць трэнерскім штабам новай каманды прапанавана старэйшаму трэнеру зборнай Беларусі Аляксандру Стрыжаку. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі