У Беларусі створаць аналаг ФБР

Адпаведнае рашэнне прынятае 2 жніўня на нарадзе ў пытанні ўдасканалення сістэмы органаў папярэдняга расследавання. Нарада прайшла пад старшынствам Аляксандра Лукашэнкі, перадае Interfax.by.

Беларускі лідар адзначыў, што пры стварэнні новай структуры трэба вывучыць досвед працы Федэральнага бюро расследаванняў ЗША ды Следчага камітэту Расіі. Паэтапнага пераходу на функцыянаванне новай структуры Лукашэнка не хоча. Ён патрабуе стварыць Следчы камітэт “раз і назаўсёды”.

Пытанне з кіраўніком новай структуры пакуль не вырашанае. Аднак Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта павінен быць чалавек, які “разумее жыццё ў краіне і знаёмы са следчым працэсам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі