У Беларусі сярэдні ўзрост “сэксуальнага дэбюту” — 14,6 года
Кожная 13-ая дзяўчына пачынае полавае жыццё да 14 год, кожная пятая — да 16 год. Большасць беларусак маюць сэксуальны досвед да 18-21 года.
Такія звесткі падае праект Праграмы развіцця ААН і Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці "Здаровая сям'я". У гэтым сэнсе Беларусь апярэджвае шмат якія краіны. Так, у Нямеччыне сярэдні ўзрост пачатку полавага жыцця складае амаль 16 год, у Швецыі — 16,1, у ЗША — амаль 17 год, а ў Швейцарыі — 17,3 года, паведамляюць “Беларускія навіны”.
Між тым сэксолаг Дзмітрый Капусцін лічыць, што не варта дэманізаваць сэкс у жыцці падлеткаў. Калі яму надаюць занадта вялікае значэнне, то могуць адбывацца абсурдныя рэчы. Паводле назіранняў адмыслоўцы, некаторым падлеткам робіцца няёмка заставацца цнатлівымі перад аднагодкамі, якія ўжо маюць сэксуальны досвед.