У Беларусі ўзніклі праблемы з доступам да сайта "Газета.Ru"
21 жніўня на працягу практычна ўсяго дня ў нашай краіне назіраліся праблемы з доступам да сайта выдання.
Як паведамляе "Газета.Ru", пры спробе зайсці на сайт адкрывалася "шапка" з назвай інтэрнэт-выдання і рэкламны банэр, пасля чаго загрузка спынялася. У некаторых выпадках загружалася частка нататак з асноўнай стужкі, пасля чаго загрузка таксама спынялася.
Складанасці назіраліся ў кліентаў розных беларускіх правайдэраў. Пры гэтым іншыя расійскія сайты адкрываліся хутка і без якіх-небудзь праблем.
Пры спробе наведаць gazeta.ru праз любы проксі-сервер або ананімайзеры сайт адкрываўся хутка і без праблем. На думку экспертаў выдання "Компьютерные Вести", гэта паказвае на тое, што праблемы, хутчэй за ўсё, носяць штучны характар.