У Беларусі забаранілі лавіць мянтуза

У гэты перыяд у мянтузоў адбываецца нераст. Незаконны вылаў рыбы ў перыяд нерасту з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем. За яго ўчыненне прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь, а таксама пакрыццё шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю ў памеры 9 базавых велічынь за кожнага незаконна вылаўленага мянтуза. Калі памер нанесенай шкоды дасягае 40 і больш базавых велічынь, наступае крымінальная адказнасць, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі