У Беларусі захаваецца адносна цёплае надвор’е

Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у панядзелак 9 студзеня чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца на ўзроўні мінус 4-6 ° С, а днём складзе 1-3 ° С ніжэй за нуль.


10 студзеня начная тэмпература складзе 0 - мінус 2 ° С, дзённая каля 0 ° С. Такой жа тэмпература будзе на працягу ўсяго тыдня, паведмляе БелаПАН.

Як адзначаюць сіноптыкі, сёлета ў Беларусі ўсё яшчэ не было ўстойлівага пераходу сярэднясутачнай тэмпературы паветра праз нуль, што азначае пачатак кліматычнай зімы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі