У Беларусі змянілі склад Савету бяспекі
Сваім указам Аляксандр Лукашэнка ўвёў туды шэраг новых персон.
У Савет бяспекі такім чынам увайшлі генеральны пракурор Аляксандр Канюк, старшыня Нацбанку Надзея Ермакова і старшыня Следчага камітэту Валерый Вакульчык, перадае Interfax.by
Адначасова гэтым указам Лукашэнка выключыў з Саўбесу былога генпракурора Рыгора Васілевіча і экс-кіраўніка Нацбанка Пятра Пракаповіча.