У Беларусі знайшлі два новыя віды кажаноў
Гэта шэры кажан і кажан-пігмей.
Яны прыляцелі ў Беларусь з Міжземнамор'я. Як паведамляе "Інтэрфакс”, пра гэта распавяла старэйшы выкладчык кафедры заалогіі і генетыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Марыя Дзем’янчык.
Па яе словах, тэрыторыю Беларусі насяляе 19 відаў кажаноў.
У фартыфікацыйных збудаваннях Брэсцкай крэпасці жыве адна з самых вялікіх калоній гэтых істотаў у Еўропе. На зімоўку ў Беларусь прылятаюць рукакрылыя з паўночных рэгіёнаў Расіі, яны праводзяць тут шлюбны сезон.