Затрымалі ўкраінцаў, якія ехалі на Дзень волі
Спачатку з трыма сябрамі ўкраінскай арганізацыі “Нацыянальны Альянс” згубілася сувязь, а пасля яны знайшліся ў Савецкім РУУС Мінска.
Яны ў межах праекту “Украінская прысутнасць” накіроўваліся ў Мінск на Дзень Волі. Украінцы павінны былі ўзняць на акцыі ўкраінскія сцягі. Аднак сцягоў на акцыі так і не было заўважана.
Праект “Украінская прысутнасць” праводзіцца міжнароднай арганізацыяй Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” і “Нацыянальным Альянсам”. У межах праекту ўкраінцы ездзяць у розныя краіны свету, у асноўным так званым “стопам”, і ўздымаюць на розных акцыях украінскія сцягі.