У Беларусі зноў можа падаражэць бензін
На гэты раз на 5%. Пра гэта паведамляе Агенцтва фінансавых навінаў са спасылкай на ананімныя крыніцы ва ўрадзе.
Прычым сцвярджаецца, што павышэнне цэнаў можа адбыцца ўжо заўтра, 14 сакавіка. Нагадаем, апошні раз аўтамабільнае паліва даражэла ў Беларусі ў пачатку снежня мінулага года (на 10%, 11-ы раз за 2011 год).
Фота — bymedia.net