У Беларускай оперы пройдзе вялікі навагодні баль

У аснове мерапрыемства, якое будзе праходзіць ужо трэці раз, тры розныя праграмы: рускі баль, княжаскі і венскі. Пачнецца імпрэза а 21.00 з рускага балю, які адкрыецца паланезам. Таксама там будуць таньчыць кадрылю, кантрданс і старадаўні вальс. Потым будзе княжаскі баль, заснаваны на канонах, па якіх, напрыклад, праходзілі балі ў князёў Радзівілаў. Сёлета ў гэтым касцюміраваным свяце возьмуць удзел нават рыцары ордэну тампліераў.

А 23.00 пачнецца навагодні канцэрт, прысвечаны джазу і мюзіклам. Папулярныя творы выканаюць салісты тэатра. Апаўночы ўсіх удзельнікаў і гасцей імпрэзы чакае бясплатнае шампанскае ў фае тэатра, пасля чаго пачнецца венскі баль. Тут будуць прысутнічаць і артысты Беларускага музычнага тэатра, якія пакажуць прыгожыя нумары. Для наведнікаў арганізуюць шэраг розных забаваў, кшталту мастацкага салона. Завершыцца навагодні баль а пятай раніцы, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі