У бліжэйшую ноч у Беларусі чакаюцца замаразкі
У заходніх раёнах Беларусі месцамі будзе да 0 — мінус 3 градусаў.
Цягам найбліжэйшых двух сутак у краіне захаваецца няўстойлівае надвор’е з кароткачасовымі дажджамі. Месцамі чакаюцца моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, пры навальніцах парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы плюс 1—9, у заходніх раёнах месцамі замаразкі да 0 — мінус 3. Удзень 8-15 градусаў вышэй за нуль, па Гомельскай вобласці да +18.
У Мінску на Радаўніцу сіноптыкі прагназуюць пераменную хмарнасць, без ападкаў. Уначы плюс 4—6, удзень 11—13 вышэй за нуль, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Белгідраметцэнтр.