У Бразіліі ўпершыню зарэгістравалі шлюб траіх чалавек

Юрыстам нават прыйшлося прыдумаць для яе новы панятак — "стабільны саюз", бо адпаведных словаў у сучаснай партугальскай мове не знайшлося.

Як паведамляе gazeta.ru, інцыдэнт адбыўся ў Сан-Паўлу. Мужчына і жанчыны, якія жывуць у Рыё-дэ-Жанэйра, патлумачылі натарыюсу, што намагаюцца забяспечыць кожнага ўдзельніка саюза пэўнымі фінансавымі гарантыямі. Паведамляецца, што ім па 30 гадоў, яны ўжо працяглы час жывуць разам.

Тым часам, рашэнне натарыюса выклікала крытыку з боку камітэта па справах сям'і і рэлігійных арганізацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі