У Брэсце цягнік адрэзаў жанчыне абодва ступакі
Няшчасны выпадак здарыўся 4 снежня на станцыі Брэст-Цэнтральны.
Як піша "Брестская газета", адбылося гэта пры падачы пасажырскага саставу ў парк адстою. Жанчына працавала дэзынфектарам у занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі ды знаходзілася на працоўным месцы.
Пацярпелую даставілі ў лякарню. Пры якіх абставінах 55-гадовая брэстаўчанка трапіла пад цягнік, высвятляе транспартная міліцыя.
Фота — belehoff.narod.ru